ЦВК адмовіла берасцейцу Уладзіславу Сысу ў аднаўленні статусу кандыдата

Цэнтральная выбарчая камісія разгледзела скаргу кандыдата па Берасцейскай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 Уладзіслава Сысы аб пазбаўленні яго статусу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Рашэнне ЦВК – падставаў для аднаўлення кандыдацтва няма.

Выбарчы плакат Паўла Сыса

Уладзіслава Сысу, які вылучаўся ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, знялі з выбараў на падставе таго, што ён навучаецца ў Варшаве. Камісія палічыла, што такім чынам палітык парушае частку 2 артыкула 57 Выбарчага кодэксу, паводле якога кандыдат у дэпутаты павінен стала пражываць на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта раней адзначала ў інтэрв’ю Лідзія Ярмошына.

Ярмошына назвала асноўныя прычыны адмовы рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

У сваю чаргу Уладзіслаў Сыса адзначыў у скарзе, што мае сталую беларускую прапіску. Але ЦВК адмовіла яму ў задавальненні скаргі.

У Берасці хлопца не зарэгістравалі кандыдатам, бо ён вучыцца ў Варшаве

СК belsat.eu

Hавiны