ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 42 абітурыенты

Абітурыенты, якія здавалі Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове, ужо могуць азнаёміцца са сваймі вынікамі. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Паводле яго, вынікі ЦТ можна пабачыць у асабістых кабінетах на сайце РІКВ, перадае БелТА.

Таксама Юрый Міксюк распавёў, што на 100 балаў ЦТ па беларускай мове напісалі 42 чалавекі.

Чаму абітурыенты абіраюць на ЦТ беларускую мову?

Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі стартавала 11 чэрвеня з ЦТ па беларускай мове. Здаваць яго запісаліся больш за 22 тыс. чалавек супраць амаль 63 тыс., якія здавалі расейскую мову.

МГ belsat.eu

Hавiны