Ці Польшча баіцца расейскіх танкаў у Беларусі?


Польшча ў хуткім тэмпе ўзмацняе сваю абарону з дапамогаю Злучаных Штатаў. Пастановы пра форт Трамп з амерыканскімі войскамі ў Польшчы яшчэ не прынялі, а ракетныя сістэмы «Himars» ужо набытыя. Лукашэнка абяцае адрэагаваць на «бразганне зброяй».

Інтэрв’ю з Паўлам Фляйшэрам, кіраўніком Інстытуту прагназавання і міжнародных даследаванняў.

Польшча закупіла 20 ракетных сістэмаў «Himars». Брыгады войскаў тэрытарыяльнай абароны размяшчаюць ад усходу на захад – ад Беластоку ў кірунку Нямеччыны. То бок спачатку прыкрываючы расейскую і беларускую мяжу. Польшча стварае ці аднаўляе чацвёртую дывізію, так званую 18-ю дывізію ў кірунку паміж Варшаваю і Беларуссю. А таксама мы чакаем рашэння ў справе форту Трамп. Ці ўсё гэта азначае, што Польшча баіцца за незалежнасць Беларусі і падстрахоўваецца перад магчымымі расейскімі танкамі на Бугу.

Мне падаецца, Польшча не баіцца за незалежнасць Беларусі, бо незалежнасць Беларусі – суверэнная справа Беларусі. Больш баіцца расейскіх танкаў, якія б маглі напасць і з Калінінградскай вобласці, у меншай меры – з боку Беларусі.

Але развіццё, якое мы назіраем хаця б у кантэксце форту Трамп, вынікае з жадання ўзмацніць увесь усходні фланг NATO.

Асабліва з гледзішча абароны краінаў Прыбалтыкі.

Дамовы на ракетныя сістэмы «Himars» падпісалі. Гэта адбылося падчас блізкаўсходняга саміту, які Польшча арганізавала з ініцыятывы Вашынгтону ў Варшаве. Ці гэтая дэманстрацыя польскага сяброўства ў дачыненні да ЗША мае дапамагчы амерыканцам прыняць хуткае рашэнне, каб размясціць форт Трамп у Польшчы?

Я б паглядзеў на гэта ў доўгатэрміновай перспектыве. Давайце памятаць, што набыццё ракетных сістэмаў «Himars» было запісанае ў праграму тэхнічнай мадэрнізацыі польскага войска шмат гадоў.

Пачаткова планавалі стварыць сваю сістэму, але хутка купілі амерыканскія сістэмы.

Так, вядома, гэта можна разумець двума рознымі спосабамі. Можна разглядаць так, што Польшча не мае магчымасці стварыць такую зброю хутка ці магчымасці супрацы з амерыканскімі партнёрамі. Таму Міністэрства нацыянальнай абароны вырашыла пайсці хуткім шляхам. З другога боку, фактычна была аператыўная неабходнасць атрымаць хутка гэтую тэхніку.

Трэба нагадаць таксама, што ракетныя сістэмы «Himars» – адна з ключавых праграмаў, якую пачаў урад «Грамадзянскай платформы».

Мы памятаем той славуты праект «польскіх іклоў», якія меліся даць стратэгічную перавагу Польшчы праз набыццё стратэгічнага ўзбраення і вайсковай тэхнікі. Напрыклад, берагавы дывізіён ракетнай артылерыі, які ўжо купілі ў Нарвегіі: ракеты JASSM, крылатыя ракеты для самалётаў F-16 – гэта ракеты вялікай дальнасці. І трэцяя – праграма «Himars», чацвёртая, рэалізацыі якой чакаюць маракі, – закуп падводных лодак «Orca». Яны маюць быць узброеныя сістэмаю крылатых ракетаў, якія могуць выстраліць у стратэгічныя цэлі праціўніка.

Польшча купляе вялікі спектр магчымасцяў.

Hавiны
Расейскі «Самарканд» на беларускім парозе. Супраць каго?
2018.11.04 09:05

Мяне і, думаю, нашых гледачоў найбольш цікавіць, дзе іх размесцяць. 18 ракетных сістэмаў «Himars» маюць закрыць так званы беларускі мост, то бок тэрыторыю паміж Варшавай і мяжой з Беларуссю, і ўзмацніць 18-ю дывізію, якую ствараюць на беларускім кірунку. Ці, хутчэй, на поўначы, у кірунку Калінінграду размесцяць гэтыя сістэмы?

Ёсць тут адна праблема. Амерыканцы выкарыстоўваюць гэтую тэхніку, калі маюць на 100 адсоткаў кантраляваную сітуацыю ў паветры. Калі мы паглядзім на іншыя артылерыйскія сістэмы, якія выкарыстоўваюць у польскім войску, напрыклад, самаходная гаўбіца «Krab» ці ракетная сістэма «Langusta» – яны дзыходзяць з таго, што ў польскага войску няма перавагі ў паветры, і мы мусім хутка варушыцца, увесь час быць у руху. А «Himars» – больш стацыянарная сістэма. Сістэму агню гэтага комплексу трэба вельмі доўга разгортваць у полі. І цяжка яе разгортваць і згортваць.

Аднак у назве – «высокамабільная сістэма».

Так, яна высокамабільная, калі мы кажам пра перакідванне. Напрыклад, «Himars» змяшчаецца ў транспартных самалётах «Hercules» і можа быць хутка перакінуты ў розныя месцы. Аднак пытанне, ці на тэрыторыі Польшчы перакідванне самалётам «C-130 Hercules» будзе магчымае.

Мы не ведаем, ці «Himars’ы» будуць у новай дывізіі ды на ўсходнім кірунку або глыбей у краіне.

Аднак міністр абароны Блашчак заявіў, што ідзецца пра ўсход ад Віслы. Але ўсход ад Віслы – гэта і Калінінград і Беларусь.

Тут трэба быць асцярожным. Калі мы глядзім на размяшчэнне ключавых сістэмаў абароны Польшчы, то ніхто гэтых найбольш каштоўных цацак не высоўвае так далёка. Давайце памятаць, што калі мы высунем «Himars’ы» на ўсход, то трэба будзе ім даць адпаведную супрацьракетную абарону кароткай і сярэдняй адлегласці. Гэта ключавая справа. Другая справа, што ў «Himars’аў» – нетыповая сістэма кантралявання агню, амерыканская.

Яна не будзе на сто адсоткаў падключаная да польскай сістэмы. І мы не ведаем, як польскае войска вырашыць гэтую сітуацыю.

Польскае войска выкарыстоўвае сістэму «Topaz», і гэта іншая сістэма. Гэта адкрывае шэраг пытанняў: як гэтую сістэму размесцяць, як яе падключаць да іншых элементаў узброеных сілаў.

Аб’ектыў
«Падарунак» краіне: 12 знішчалькаў за $ 600 млн
2019.01.30 20:56

«Himars’ы» размяшчаюць тады, калі ёсць абарона з паветра. А Беларусь у гэты момант замаўляе 12 цяжкіх двухрухавіковых знішчальнікаў Су-30. Шмат хто крытыкуе ў Беларусі гэты кантракт. Навошта маленькай Беларусі такія вялікія самалёты? Гэта хутчэй патрэбна расейцам, каб іх трымаць у Беларусі. Што ў Польшчы пра гэта думаюць? Ці сапраўды лепш, каб у Лукашэнкі былі свае 12 Су-30, чым расейцы размясцілі б сваю базу з 40 самалётамі на тэрыторыі Беларусі?

Давайце памятаць пра тое, што расейцы заўсёды змогуць гэтыя самалёты захапіць, калі ім будзе гэта патрэбна. Але я разумею сітуацыю іначай. Беларусь павінна падкупляць расейцаў, набываючы ў іх зброю, каб трымаць гандлёвы баланс паміж Беларуссю і Расеяй.

Мне падаецца, Расея мае вельмі абмежаваны каталог прадукцыі, які можа экспартаваць.

І набыццё Су-30 у гэтым выпадку – менавіта гэты элемент.

Ці баяцца ў Польшчы Су-30? Ці гэта не вызначае нічога?

Мне падаецца, што пры сённяшняй сістэме супрацьпаветранай абароны, закупе сістэмаў «Patriot» і наступнага яе этапу, «Narew», гэта не так важна.

Інтэрв’ю паказалі ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою:

Стужка навінаў