Цапкала заявіў пра важнасць пазіцыі Расеі наконт прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валер Цапкала ў інтэрв’ю ЧЭЗ Next на тэлеканале РБК выказаў меркаванне, што Расея можа згуляць важную ролю ў забеспячэнні законнасці прэзідэнцкай выбараў у Беларусі.

На пытанне, ці палохаюць беларускую ўладу рэпутацыйныя наступствы ад прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, Цапкала адзначыў, што ў цяперашнім свеце невялікія краіны, такія як Беларусь, вельмі залежаць ад меркавання пра іх навакольных дзяржаваў.

«Справа нават не ў Еўропе і Амерыцы. Мы спадзяемся, што будзе і пазіцыя расейскага кіраўніцтва, якое будзе выступаць за закон, за тое, каб гэтыя законы выконваліся ў Саюзнай дзяржаве. Таму як для Расеі Беларусь – гэта ўсё ж такі асаблівы партнёр… Таму мне здаецца тут ад пазіцыі Расеі будзе вельмі і вельмі шмат што залежыць. У меншай ступені гэта будзе залежаць ад пазіцыі Злучаных Штатаў Амерыкі ці Еўропы. Але ў цэлым трэба, вядома, пры любой гульні трэба рабіць больш-менш нармальную міну, каб свет цябе ўспрымаў. І трэба паказваць бачнасць хоць бы законных дзеянняў для сваіх грамадзянаў», – растлумачыў Цапкала.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў