Тры гады турмы запатрабавала дзяржаўная абвінаваўца для журналіста Змітра Галко


Пракурорка запатрабавала тры гады пазбаўлення волі для журналіста і блогера Змітра Галко, якога абвінавачваюць у нападзе на міліцыянта. Крымінальны артыкул «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» (арт. 364 КК РБ) прадугледжвае максімальнае пакаранне 6 гадоў турмы. Аднак, «з улікам станоўчай характарыстыкі» дзяржабвінаваўца запатрабавала палову санкцыі.

Працэс адбываецца ў судзе Савецкага раёну Менску. Сёння пачаліся судовыя спрэчкі. Паводле абвінавачвання, п’яны Галко не падпарадкаваўся міліцыянту, ужыў супраць яго гвалт – аднойчы ўдарыў па руцэ і двойчы па галаве, парваў форменную вопратку, брыдкасловіў. Сам Галко зняпраўджвае абвінавачванні. Паводле яго абаронцы Наталлі Мацкевіч, міліцыянты незаконна ўварваліся ў кватэру, пачалі відэаздымку, таму ў дачыненні журналіста нельга ўжываць артыкул аб нападзе на супрацоўніка МУС.

Інцыдэнт адбыўся летась у лістападзе, калі непаўналетні сын журналіста святкаў з сябрамі ў кватэры дзень народзінаў, на свяце быў алкаголь. Праваахоўнікаў выклікалі суседзі з-за шуму.

Раней у адмысловай заяве міжнародная журналісцкая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікала да «неадкладнага вызвалення» журналіста.

Чытайце па тэме:

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў