Чатыром гомельскім журналістам вынеслі папярэджанне за супрацу з «Белсатам»


Сёння былі выкліканыя ў пракуратуру гомельскія журналісты Марына Драбышэўская, Марыя Булавінская, Яўген Меркіс і Сяргей Ляпін. Па выніках сустрэчы яны атрымалі папярэджанне за супрацу з незарэгістраваным тэлеканалам «Белсат».

Нагадаем, учора суд Савецкага раёну Гомля вынес рашэнне спагнаць з нашага калегі 30 базавых велічыняў за асвятленне акцыі пратэсту недармаедаў у Рагачове.

Стужка навінаў