Транзіт нафты па «Дружбе» цалкам адновяць да канца ліпеня


Транзіт расейскай нафты праз Беларусь па трубаправодзе «Дружба» мусіць цалкам аднавіцца да канца ліпеня. Пра гэта паведаміў 21 траўня старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Кіраўнік канцэрну адзначыў, што ў траўні будзе забяспечана менш за 7 % планаванага транзіту. Мазырскі НПЗ зараз працуе на сваёй магутнасці, «Нафтан» загружаны толькі на 65 % паведамляе БелТА.

Hавiны
Масква хоча спагнаць з Менску грошы за схемы з разбаўляльнікамі
2019.05.21 18:47

Паводле Рыбакова, зараз у Беларусі застаецца каля 1,2 млн тонаў няякаснай нафты, што перашкаджае поўнай загрузцы беларускіх НПЗ ды транзіту нафты. Вывесці забруджаную нафту плануецца не пазней канца ліпеня.

«Адпаведна, у нас будуць цалкам разблакаваныя як пастаўкі на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, так і магчымасці ў поўным аб’ёме забяспечыць транзітны паток», – растлумачыў кіраўнік «Белнафтахіма».

Пры гэтым ён адзначыў, што абмежаванні экспарту беларускіх нафтапрадуктаў, якія ўводзіліся з прычыны няякаснай нафты з РФ, знятыя. «Ёсць толькі адно абавязацельства – гэта забеспячэнне ўнутранага рынку ў поўным абʼёме», – сказаў Андрэй Рыбакоў.

Hавiны
Для загрузкі беларускіх НПЗ усцяж не хапае чыстай нафты
2019.05.19 16:13

Што датычыць абʼёмаў паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2019 годзе, то гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў першай дэкадзе чэрвеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў