Транспартны калапс на мяжы з Літвой і Латвіяй


У пунктах пропуску на мяжы з Літвой і Латвіяй надалей вялікія чэргі грузавікоў. Пры гэтым чэргаў для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў не назіраецца, паведамляе сайт памежнага камітэту.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту па стане на 8 гадзінаў раніцы найбольшая чарга грузавікоў на выезд у Латвія. Гэтак на пунктах пропуску «Грыгораўшчына» – больш за 270 грузавікоў і «Урбаны» – больш за 230.

Істотныя чэргі таксама і на выезд у Літву. У пункце пропуску «Прывалка» – больш за 200 грузавых аўтамабіляў, «Каменны Лог» – больш за 140.

У гэты самы час пры выездзе з Беларусі ў Польшчу чэргаў для грузавікоў няма.

Hавiны
На выездзе з Беларусі ў Еўразвяз стаіць амаль 1500 фураў
2019.11.24 09:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў