«Транснефть» вызначылася з памерам кампенсавання за «брудную» нафту


Рада дырэктараў «Транснефть» зацвердзіла максімальны памер выплатаў грузаадпраўнікам. Такім чынам панесеныя страты ў выніку надзвычайнага здарэння ў «Дружбе», будуць кампенсавацца на ўзроўні 15 долар за барэль некандыцыйнай нафты, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

«Рада дырэктараў зацвердзіла парадак ажыццяўлення выплатаў у сувязі з трапляннем у сістэму некандыцыйнай нафты і ўзгадніла мяжу выплат грузаадпраўнікам па дамовах аб аказанні паслугаў па транспартоўцы нафты з разліку 15 долараў ЗША на 1 барэль некандыцыйнай нафты», – адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым, падкрэсліваецца, што пацярпелы бок павінен абавязкова дакументальна пацвердзіць панесеныя страты, адзначаецца ў кампаніі.

Раней Аляксандр Новак, міністр энергетыкі Расеі заявіў, што Масква абавязкова кампенсуе стратаў з-за бруднай нафты, і агучыў прыкладную лічбу.

«Гэта не мільярды долараў і нават не сотні мільёнаў долараў… Агульная сітуацыя запатрабуе кампенсацыяў на суму менш за 100 мільёнаў долараў. Гэта не Беларусі, а ў цэлым. Але больш канкрэтна будзем лічыць па факце», – сказаў Аляксандр Новак.

У Менску ж лічаць, што сума значна большая. Праўда, дакладныя страты Беларусі яшчэ да канца не падлічаныя, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Але сёння спецыялісты называюць вялізныя сумы – больш за 100 мільёнаў долараў. Дакладнай лічбы я назваць не магу, але вялізны ўрон нанесены толькі самому нафтапроваду, абсталяванню на нафтапровадах (гэта ж помпы і іншае на станцыях) і на НПЗ», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Эксперты адзначаюць, што беларускі бюджэт спадзяецца з улікам росту паставак атрымаць недаатрыманыя мыты ад транзіту.

Аб’ектыў
Кампенсацыя ці шантаж? «Гомельтранснафта Дружба» хоча павысіць кошт транзіту расейскай сыравіны
2019.07.11 21:25

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў