Пытанне кампенсацыі Беларусі за пастаўкі забруджанай нафты застаюцца ў падвешаным стане. Пра гэта паведаміў агенцтву «Интерфакс-Запад» кіраўнік расейскай кампаніі «Транснефть» Мікалай Токараў.
Як адзначыў прадстаўнік «Транснефти», кампанія чакае дакументальных пацверджанняў памеру шкоды.
Таксама, паводле яго, працягваюцца кансультацыі з польскімі партнёрамі ды «Сургутнефтегазом» адносна кампенсацыі за «брудную нафту».
Афіцыйны Менск заяўляе, што, кошт сапсаванага «бруднай нафтай» абсталявання на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн. Акрамя таго, Беларусь настойвала і на кампенсаванні недаатрыманай выручкі ад транзіту і ўласнага экспарту. У выніку толькі праз 9-м месяцаў пасля інцыдэнту, Менск дамовіўся з Масквою «аб падыходах і методыцы кампенсацыі стратаў». Падрабязнасці дамовы не агучваюцца.
Амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што Расея гатовая кампенсаваць Беларусі страты за «брудную нафту», але шкода павінна быць пацверджана дакументальна.
МГ belsat.eu