«Транснафта» адказала на словы Лукашэнкі пра рамонт нафтаправоду «Дружба»


Стан беларускіх участкаў нафтаправода здавальняючы, ліквідацыя дэфектаў не запатрабуе спынення прапампоўкі, запэўнілі ў кампаніі. Раней пра неабходнасць зачыніць «Дружбу» на рамонт заявіў кіраўнік і віцэ-прэм’ер Беларусі.

Пра здавальняючы стан беларускіх участкаў нафтаправоду «Дружба» заявіў дарадца прэзідэнта «Транснафты», прэс-сакратар Ігар Дзёмін, перадае РБК.

«У цэлым стан нафтаправоду прызнаны здавальняючым. Выяўленыя дэфекты не патрабуюць аварыйнага спынення для іх ліквідацыі. У выпадку неабходнасці «Транснафта» гатовая даць свае магчымасці для дапамогі ў ліквідацыі выяўленых дэфектаў нашым беларускім калегам», паведаміў Ігар Дзёмін.

11 красавіка, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў урад краіны больш рашуча дзейнічаць у сітуацыі з трубаправодам, неабходнасць рамонту якога паўстала яшчэ паўтара гады таму. Віцэ-прэмʼер кріаны Ігар Петрышэнка, у сваю чаргу, паказаў, што гэты нафтаправод неабходна было зачыніць на рэгламентныя рамонтныя працы.

Hавiны
Беларусь плануе закрыць на рамонт нафтаправод «Дружба»
2019.04.11 17:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў