Трампу афіцыйна паспрабуюць абвесціць імпічмент праз Украіну

Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі. Фота: Zuma Press/Forum

Кангрэс ЗША пачынае працэдуру імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта заявіла спікер палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі Нэнсі Пэлоўсі, паведамляе CNN.

Палітык даручыла шасці камітэтам прыступіць да правядзення ўласных расследаванняў у дачыненні да кіраўніка дзяржавы.

Трампа вінавацяць у тым, што ён у размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім нібыта патрабаваў пачаць расследаванне за карупцыю ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта ад дэмакратаў Джо Байдэна і ягонага сына Гантэра. Трамп заявіў, што не ціснуў на ўкраінскага прэзідэнта і паабяцаў апублікаваць запіс размовы.

Secretary of State Pompeo received permission from Ukraine Government to release the transcript of the telephone call I…

Opublikowany przez Donalda J. Trump Wtorek, 24 września 2019

Прэзідэнт таксама назваў спробу абвесціць яму імпічмент паляваннем на ведзьмаў. Паводле яго, гэта толькі пойдзе яму на карысць напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Каб імпічмент адбыўся, за яго павінны прагаласаваць 2/3 сенатараў. А большасць у сенаце зараз належыць прапрэзідэнцкім рэспубліканцам.

МГ belsat.eu

Hавiны