Трамп прыгразіў Ірану поўным знішчэннем


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп перасцярог Іран ад вайсковых дзеянняў і прыгразіў Ірану «надыходам канца». «Калі Іран жадае ваяваць, то яму афіцыйна наступіць канец. Ніколі больш не пагражайце Злучаным Штатам», – напісаў Трамп у сваім Twitter.

Канфлікт паміж Тэгеранам і Вашынгтонам абвастрыўся пасля таго, як Іран адмовіўся выконваць частку абавязкаў у межах Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў (СВПД), з якога ЗША раней выйшлі ў аднабаковым парадку, піша DW.COM.

Тэгеран даў пяці ўдзельнікам групы «пяць плюс адзін» 60 дзён на абарону нафтавага і банкаўскага сектараў краіны ад санкцыяў ЗША. Еўразвяз, Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія адрынулі гэтыя патрабаванні, а Трамп абвесціў пра ўвядзенне новых санкцыяў у дачыненні да Ірану.

ЗША таксама накіравалі на Блізкі Усход авіяносную ўдарную групоўку на чале з авіяносцам «Абрагам Лінкальн» і тактычную групоўку бамбавікоў, а пасля ўхвалілі адпраўку ў рэгіён дэсантна-верталётнага карабля «Арлінгтан» і ракетнага комплексу Patriot.

Hавiны
Трамп увёў санкцыі супраць металургічнай прамысловасці Ірана
2019.05.09 16:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў