Трамп назваў расследаванне Мюлера «спробаю перавароту» і «здрадаю»


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што папрасіў генеральнага пракурора разабрацца, хто і чаму пачаў расследаванне яго магчымай змовы з Расеяй падчас перадвыбарнай кампаніі. Трамп назваў расследаванне спецыяльнага пракурора Робэрта Мюлера «спробаю перавароту».

Адначасова з гэтым генеральны пракурор Уільям Барр сказаў, што лічыць, што амерыканскія спецслужбы сачылі за перадвыбарным штабам Трамп і яшчэ невядома, на якой падставе.

Расследаванне Мюлера не знайшло доказаў змовы Трампа ці яго атачэння з Расеяй. У тым, што тычацца абвінавачванняў, што Доналд Трамп спрабаваў перашкаджаць правасуддзя, спецпракурор не прыйшоў ні да якой высновы.

У сераду ў размове з журналістамі Трамп у чарговы раз выказаўся ў тым сэнсе, што само расследаванне Мюлера было незаконным.

«Гэта было спробай перавароту. Гэта было спробай пазбавіцца ад прэзідэнта. І мы іх перамаглі. Мы іх перамаглі», – сказаў Трамп.

«Даклад Мюлера, калі яны гавораць пра стварэнне перашкодаў [правасуддзю], мы адбіваемся. І ведаеце, чаму мы адбіваемся? Таму, што я ведаю, наколькі гэта было незаконна. Гэта была махінацыя», – дадаў прэзідэнт.

Паводле яго, генеральны пракурор Барр пачаў разбірацца ў тым, як пачалося гэтае расследаванне.

«Таму што гэта была незаконная паляванне на ведзьмаў, і ўсё гэта ведалі. І яны гэта ведалі таксама. І іх злавілі. Тое, што яны зрабілі, – гэта здрада», – заявіў Трамп.

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў