Трамп і Пуцін плануюць правесці перамовы ў Осацы


У японскім горадзе Осака 28–29 чэрвеня адбудзецца саміт «Вялікай дваццаткі». Сярод іншага на палях саміту запланаваная сустрэча прэзідэнта ЗША Доналда Трамп і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

У Трампа запланаваная сустрэча не толькі з Пуціным, але і яшчэ васьмю сусветнымі лідарамі, у тым ліку старшынём КНР Сі Цзінь Пінам. Як сказаў сам Доналд Трамп перад ад’ездам, «шмат хто з іх выкарыстоўваў Злучаныя Штаты ў сваіх мэтах, але з гэтым скончана». Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША пазней дадалі, што тэматыка сустрэчы Трампа і Пуціна ўзгодненая не была, хоць падчас гутаркі будуць «амаль напэўна» закранутыя пытанні Ірана, Украіны, Блізкага Усходу, Венесуэлы, піша golos-ameriki.ru.

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ніякіх дакументаў на падпісанне не рыхтуецца, паведамляе «РИА Новости».

Бі-бі-Сі адзначае, што перамовы ў Осацы стануць першай паўнавартаснай сустрэчай лідараў Расеі і ЗША за доўгі час: апошнім разам прэзідэнты гутарылі сам-насам на саміце ў Хельсінкі 16 ліпеня 2018 года. З тых часоў сустрэчы Пуціна і Трампа некалькі разоў зрываліся. Напрыклад, летась лістападзе Трамп адмяніў сустрэчу з расейскім лідарам на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Аргентыне пасля азнаямлення з дакладам пра канфлікт у Керчанскай пратоцы.

Hавiны
Пуцін і Трамп не павіталіся на саміце G20. Вясёлая гіфка
2018.11.30 20:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў