Трамп і Пуцін абмеркавалі КНДР, Украіну і Венесуэлу


Прэзідэнты ЗША і Расея – Доналд Трамп і Уладзімір Пуцін – 3 траўня правялі тэлефонныя перамовы, якія доўжыліся больш за гадзіну.

Як заявіла прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс, адной з галоўных тэмаў размовы стала прапанова Трампа заключыць новую дамову аб абмежаванні ядравага ўзбраення паміж ЗША, Расеяй і Кітаем. Абмяркоўвалася таксама Паўночная Карэя, Украіна і Венесуэла. Сара Сандэрс адзначыла, што размова была ў цэлым пазітыўнай. Каротка таксама была закранутая тэма даклада спецыяльнага пракурора Робэрта Мюлера аб спробах Расеі паўплываць на амерыканскія выбары, паведамляе svoboda.org.

Прэс-служба Крамля паведамляе, што перамовы мелі «дзелавой і канструктыўны характар», ініцыятарам з’яўляўся Трамп. Гаворачы пра КНДР, Пуцін падкрэсліў, «што добрасумленнае выкананне Пхеньянам сваіх абавязкаў павінна суправаджацца сустрэчнымі крокамі па зніжэнні санкцыйных ціску на Паўночную Карэю».

«Закраналася абстаноўка на Украіне ў кантэксце нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў. Уладзімір Пуцін акцэнтаваў, што новаму кіеўскаму кіраўніцтву трэба распачаць рэальныя крокі па рэалізацыі Менскіх дамоваў, якія маюць ключавое значэнне для дазволу ўнутрыўкраінскага канфлікту», – паведамляюць у Крамлі.

Кажучы пра Венесуэлу, Пуцін падкрэсліў, што «толькі самі венесуэльцы мае права вызначаць будучыню сваёй краіны».

ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: Мадура быў гатовы ўцячы з Венесуэлы, але яго спынілі расейцы
2019.05.01 08:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў