Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп зняў санкцыі супраць Турцыі. Абмежавальныя захады ў дачыненні да Анкары праіснавалі ўсяго 9 дзён. Белы дом увёў іх у адказ на ўварванне турэцкіх войскаў на паўночны ўсход Сірыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Адмена санкцыяў супраць Турцыі абумоўлена прыпыненнем вайсковай аперацыі Анкары «Крыніца свету». Турцыя мела намер адцясніць курдскіх баевікоў з памежжа ў Сірыі. Але ў выніку прэзідэнты Турцыі і Расеі дамовіліся ў Сочы пра спыненне аперацыі.
Вайсковая аперацыя ў Сірыі распачалася адразу ж пасля вываду войск ЗША з гэтай краіны. У сваю чаргу курдскія атрады былі саюзнікамі ЗША ў барацьбе з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы».
Вайсковую аперацыю Турцыя распачала 7 кастрычніка. Гэта выклікала вострую крытыку з боку краінаў Захаду.
2019.10.07 19:07
СК belsat.eu