Трагедыя ў Бярозаўскім раёне: у ДТЗ загінулі двое дзяцей і двое дарослых

ДТЗ у Бярозаўскім раёне. Фота: t.me/pressmvd

Каля Белаазёрску Бярозаўскага раёну ў дарожна-транспартавым здарэнні загінулі не менш за чатыры чалавекі. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава.

Паводле інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Mercedes GL», у якім знаходзілася ажно дзесяць чалавек, не справіўся з кіраваннем і перакуліўся ў меліярацыйны канал.

На месцы загінулі двое малалетніх дзяцей і дарослыя мужчына і жанчына. Пяць чалавек выбраліся самастойна з канала, у тым ліку кіроўца. Ідуць пошукі дзясятага ўдзельніка аварыі.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАТ, выратавальнікі, следчыя МУС.

МГ belsat.eu

Hавiны