ТОП-5 прагібаў пад Лукашэнку. Як чыноўнікі спрабавалі пацешыць кіраўніка Беларусі


Аляксандра Лукашэнку баяцца… І падманваюць. Доказам гэтаму могуць стаць неаднаразовыя і недарэчныя спробы чыноўнікаў паказаць кіраўніку Беларусі парадак, там дзе яго звычайна няма або поспех, які не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю.

Часамі Лукашэнка заўважае, што яму «вешаюць локшыну на вушы». Так было падчас ягонага візіту на Аршанскі інструментальны завод.

Значна часцей фэйкавая рэчаіснасць задавальняе Лукашэнку ці проста застаецца незаўважаным прагібам мясцовых уладаў. Прапануем вашай увазе апошнія ініцыятывы чыноўнікаў, які нельга апісаць, выкарыстоўваючы літаратурную беларускую мову.

1. «Прыгожы» плот для Аляксандра Рыгоравіча

Сёлета Аляксандр Лукашэнка наведаў з інспекцыяй у Дзяржынскі раён. Каб не ўпасці тварам у бруд, напярэдадні візіту высокага госця, мясцовыя чыноўнікі пайшлі на «радыкальныя захады» і абы-як пафарбавалі мясцовым жыхарам плот.

2. Лукашэнка не любіць лужыны?

У чэрвені Гомель таксама рыхтаваўся да прыезду кіраўніка Беларусі. У найлепшых традыцыях савецкай паказухі ва ўсім горадзе пачалі наводзіць марафет. Адныя працаўнікі мянялі плітку на ходніках і тынкавалі фасады, а іншых кінулі на высушванне лужынаў!

3. Узаралі поле, якое не краналі дзесяцігоддзямі

У 2011 годзе Лукашэнкі наведаў камбікормавы завод у Глыбокім. Адмыслова да ягонага прыезду побач з заводам «паднялі цаліну». Тады ж ён планаваў наведаць Паставы. Кіраўнік Пастаўшчыны вырашыў як след падрыхтавацца і загадаў сваім падначаленым апрацаваць каровам рогі, капыты, хвасты, ліквідаваць мух і непрыемныя пахі, а таксама прапалоць пасевы кукурузы ўручную. Адпаведны дакумент-распараджэнне кіраўніка Пастаўскага райвыканкаму з’явіўся ў сеціве і ўтрымлівае больш за 160 пазіцыяў.

4. «Правільная» Рэчыца і суперпаспяховыя прадпрыемствы

Да прыезду кіраўніка краіны ў Рэчыцу рыхтаваліся аўральнымі тэмпамі, паказаўшы, як заўжды, усё найлепшае. Але чаго ж Лукашэнка не пабачыў?

5. Смерць праз паказуху

У лістападзе 2017 года кіраўніцтва Гомельскага хімзаводу адправіла кіроўцу ваенізаванага газаратавальнага атраду Кірыла Раманава наводзіць парадак у вёску Бушаўка Буда-Кашалёўскага раёну. Комплекс меўся наведаць Аляксандр Лукашэнка. Нявядзенне парадку скончылася трагедыяй – Кірыла Раманаў разбіўся аб бетонную падлогу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў