Мы прызвычайваемся да стэрэатыпаў: чэкіст – гэта альбо рыцар з фільму «Шчыт і меч» у выкананні Янкоўскага, альбо кат, які расстрэльвае ахвяраў у Курапатах ды не мае ні граму чалавечнасці. І тое, і другое – клішэ. Якімі ж яны былі насамрэч?
Мы скарысталіся здымкамі працаўнікоў савецкіх органаў дзяржбяспекі 1920–1940 гадоў з прыватных калекцыяў, каб паказаць чэкістаў у штодзённым жыцці. На жаль, не заўсёды можна ідэнтыфікаваць асобаў на фота, год, месца – некаторыя партрэты застаюцца маўклівымі, мабыць, як і іхныя героі пры жыцці.
Гэтыя здымкі яшчэ ніколі не друкаваліся, таму чытачы Belsat.eu маюць магчымасць упершыню ўгледзецца ў твары працаўнікоў ведамства, якое сцягвала на сябе праклёны, нянавісць, страх, але адначасова цікавасць і нават зайздрасць у навакольных.
Да 1922 года чэкісты наагул не мелі ўніформы, насілі што было. Але на гэтым фота – работнікі ЧК на працэсе эсэраў у Маскве ў 1922-ім, статуснае, як кажуць, мерапрыемства. Тварамі хлопцы яшчэ нагадваюць герояў фільму «Неуловимые мстители»… З часам зменіцца і форма, і абліччыСамотная дзяўчына ў цывільным сярод байцоў ОГПУ, апранутых «па форме». Станцыя Казяцін, 1927 годСупрацоўнікі Марыйскага аддзелу ГПУ, 1924 год. Прыгожае прэс-пап’е на стале на першым плане, відаць, сканфіскаванае ў «класу прыгнятальнікаў»…Парадак ува ўсім – нават у паставе ног на калектыўным здымку. Працаўнікі ГПУ г. Канстанцінава (УССР), мяжа 1920–30-ыхМалады камандзір аддзялення войскаў ОГПУ, г. Ташкент, 1933 годМужчыны і жанчыны – работнікі ОГПУ г. Ірбіт, пачатак 1930-ых. Звярніце ўвагу на скуранку на адным з афіцэраў, якая яшчэ доўга заставалася сімвалам чэкістаўПрацаўнік Цэнтральнай школы (ЦШ) ОГПУ/НКВД у Маскве, якая вучыла і перавучвала чэкістаўНавучэнцы Ленінградскай школы Галоўнага ўпраўлення дзяржбяспекі НКВД. Такую ўніформу яны мелі з 1935-га да 1943-гаВыпускны здымак Нова-Пецяргофскай вайскова-палітычнай вучэльні памежных і ўнутраных войскаў НКВД, 1938 год. Звярніце ўвагу: прозвішчы выкладчыкаў не падпісаныя… Сапраўды, а навошта вам?Памежнікі з 21-ай памежнай акругі побач з навучальнымі стэндамі. Звярніце ўвагу на аўтамат Томпсана на адным з іх – улюбёную зброю мафіі паводле амерыканскіх фільмаў пра 1930-ыя. Мабыць, з томпсанамі ў Краіну Саветаў меліся прарывацца дыверсанты і тэрарысты – у СССР гэтыя аўтаматы з’явіліся падчас Другой сусветнай вайны ў межах дамовы лэнд-лізу паміж ЗША і Савецкім СаюзамСтарэйшы лейтэнант дзяржбяспекі паблажліва глядзіць на сваіх калегаў, г. Арол, 1935 год. Недарэмна, бо старлей ГБ мог быць намеснікам начальніка акруговага УНКВД, а капітан ГБ – нават наркомам савецкай ці аўтаномнай рэспублікі… Для параўнання: сяржант ГБ быў роўны лейтэнанту РККАСяржант ГБ з дачкоюІнтэндант 2-га рангу Табачнікаў, Масква, Крэмль, 1937 годПрацаўнікі асобнага аддзелу пры 43-ім памежным атрадзе (Азербайджанская ССР), лета 1942 года. Гэтак званыя «особисты»Кандыдат на спецзванне ГБ А. Капшук з сям’ёю, г. Уладава, 1940 годПрацаўнікі НКВД з Барнаулу, 1940 год. Фотамайстар у афармленні рамкі праявіў творчыя ноткі: чэкісты глядзяць нібы з нейкай прорвы…Капітан ГБ П. Печанаў на фоне мапы СССР, 1942–43 гады. Сам Печанаў паходзіў з ЛенінградуСяржант ГБ Гімаеў з таварышам, г. Новасібірск, вясна 1939 годаПрацаўнікі аддзелу ў справах спецперасяленцаў Шадрынскай раённай камендатуры ОГПУ (Уральская вобл.), вясна 1933 года. Пройдзе год, і ўсе месцы зняволення аб’яднаюць пад крылом НКВД – пачнецца «залаты век» ГУЛагу. Падзелу на зоны для палітычных і крымінальнікаў, як раней, не будзе, усё сальецца ў адну вялізную імперыю за калючым дротам.Два сябры з сістэмы працаўнікоў ГУЛагу (фота да 1943 года)Працаўнік сістэмы ГУЛагу пасміхаецца (фота да 1943 года). Цікава, навошта на здымку яму замалявалі зубы. Погляд ад гэтага стае яшчэ больш дэманічны. Як варыянт – зубоў магло …бракаваць. Гэтак, на некаторых перадваенных здымках босым сялянам падмалёўвалі лапці. Тут – зубыПрацаўнік сістэмы ГУЛагу (фота да 1943 года)Фрагмент калектыўнага фота працаўнікоў ГУЛагу на адпачынку, Каўказ, Цяберда. У фотаатэлье пазначылі той ракавы год – «1937»Працаўнікі ГУЛагу (фота да 1943 года). Звярніце ўвагу на прыгожыя строі і галаўныя ўборы жонак байцоў – большасць савецкіх жанчын такога сабе дазволіць не магла…Стралкі ВОХР у ГУЛагу – беспасярэднія ахоўнікі, якія стаялі на вежах і канваявалі зняволеных (фота да 1943 года). Цікава, ці разумее дзіцё на першым плане, дзе яно, у каго на руках, што тут робіцца… Наўрад ці. Як і большасць жыхароў тагачаснага СССР
Тэкст і подпісы Алеся Кіркевіча, здымкі з прыватных архіваў і калекцыяў, belsat.eu