«Гэта хаос і жудасць». Зоркі, дзяржаўныя журналісты, блогеры, спартоўцы падтрымліваюць пратэсты ў Беларусі


Рэпрэсіі супраць кандыдатаў у кандыдаты на прэзідэнцтва шакавалі не толькі простых беларусаў, але і спевакоў, блогераў і нават вядоўцаў дзяржаўных тэлеканалаў. Вельмі эмацыйна выказаўся былы вядоўца АНТ Арцеміс Ахпаш. Мы сабралі самыя яркія рэакцыі беларускіх (і ня толькі!) зорак на падзеі ў краіне.

Беларуская спявачка і блогерка з амаль што 300 тысячамі падпісантаў у Instagram Лера Яскевіч у пятніцу 19 чэрвеня запісала кранальнае відэа. У ім дзяўчына заклікае не баяцца і прызнаецца, што хоча вольных выбараў. А свой пост пачала са слоў: «Жыве Беларусь».

«Я вельмі ганаруся народам, які не баіцца, выказвае сваю пазіцыю. Таму што мне падаецца, што ўлада наўмысна ігнаруе наш выбар, нашую свабоду і нашае слова. Гэта няправільна», – сказала яна.

Відэа прагледзела больш за 161 тысячу людзей.

Рэпер Бакей у сваім Instagram падзяліўся меркаваннем наконт падзеяў. Ён адзначыў, што ніколі не займаўся палітычнай творчасцю, але зараз не здолеў застацца абыякавым.

«Калі шчыра, тое, што зараз адбываецца – гэта хаос і жудасць. Па адчуванням нейкае Сярэднявечча. Людзей могуць проста ўзяць на вуліцы і зацягнуць у бус, пагражаць і, прычым, не канкрэтным людзям, а ўсяму народу. І пагрозы гэтыя сыходзяць ад дзейнай улады. Гэта вельмі палохае», – зазначыў рэпер.

Блогер Леанід Пашкоўскі таксама выказаўся ў падтрыманне Віктара Бабарыкі і нават стаў чальцом ягонай ініцыятыўнай групы.

«Мы ўсе гэтыя гады развіваліся, раслі і разумнелі і гатовыя стаць грамадзянамі прагрэсіўнага і справядлівага грамадства, а не маленькай, жабрацкай афрыканскай дыктатуры ў сярэдзіне Еўропы», – напісаў ён.

Вядоўцы дзяржаўных каналаў

Падтрымалі беларусаў, якія абураныя затрыманнямі прэтэндэнтаў у прэзідэнты, і супрацоўнікі дзяржаўных тэлеканалаў. Першым выказаўся вядоўца СТБ і РТР-Беларусь Антось Мартыненка. Ён падзяліўся сваім захапленнем тымі, хто выходзіць на вуліцу.

«Я хачу сказаць словы падтрымання тым, хто, нягледзячы на страх, робіць тое, што падказвае сэрца. Сэрца, у адрозненні ад розуму, заўсёды мае рацыю. Беларусы – лепшыя, бо ў нашых сэрцах жыве любоў», – напісаў ён.

Я не Лев Николаевич Толстой, но я тоже не могу молчать. Да и никто не может. Публично или про себя, но все думают…

Opublikowany przez Антон Мартыненко Sobota, 20 czerwca 2020

Рэзка выказаўся аб сваіх калегах вышэйзгаданы былы вядоўца АНТ Арцеміс Ахпаш. Ён сказаў, што для яго вядоўцы, якія хлусяць з экранаў, нічым не лепей за міліцыянтаў.

«За ўсе 10 гадоў працы на ТБ я ўсцешаны, што аніколі не з’яўляюся інструментам прапаганды. Мне неаднаразова прапаноўвалі стаць вядоўцам навінаў, але я кожны раз адмаўляўся», – зазначыў Арцеміс Ахпаш.

КОЛЛЕГИ, ЖУРНАЛИСТЫ, ВЕДУЩИЕ И ДИКТОРЫ ТВ!Я хочу обратиться к Вам!Всякий раз, когда с экранов ТВ/Радио Вы…

Opublikowany przez Artemisa Ahpasha Sobota, 20 czerwca 2020

Былая супрацоўніца СТБ Надзея Бука распавяла на сваёй старонцы ў Facebook пра тое, як яна сышла з тэлеканалу праз свае палітычныя погляды. Аднойчы яе накіравалі на Плошчу здымаць сюжэт пра пікет апазіцыі. Яна адмовіліся гэта рабіць і пасля вымушаная была звольніцца.

«Тэлебачанне, якое мы бачым цяпер, – чорная пляма, якую хочацца змыць. Вы – вінцік велізарнай машыны, якая толькі выкарыстае вас у сваіх мэтах. І, калі хоць адзін з вас цяпер адмовіцца расказваць з тэлевізара пра тое, чаго на самай справе не было і няма, то гэты пост быў напісаны недарма».

Исповедь корреспондента новостей.Так случилось, что 10 лет своей жизни я посвятила работе на телевидении, работала там…

Opublikowany przez Nadię Buką Sobota, 20 czerwca 2020

Таксама ў падтрыманне затрыманага Віктара Бабарыкі выказаліся гурт Akute і «Дай дорогу!», спявачка Palina і рэжысёрка Дар’я Жук.

Спявачка Iva Sativa запусціла флэшмоб #нетрогайтедетей у падтрыманне жыхаркі Горадні Віталіі Навумік, чый муж зараз знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Да Віталіі прыходзілі сацыяльныя службы, якія пагражалі адабраць дзіця.

Спартоўцы — за змены

Ня толькі дзеячы культуры, але і спартоўцы выказаліся за змены ў краіне. Публічна падтрымаў Віктара Бабарыку вядомы баскетбаліст Мікіта Мешчаракаў. У сваім Instagram ён напісаў:

«Гульня без правілаў… кандыдатаў садзяць за краты, людзям затыкаюць рты. Гэта – не Беларусь будучыні. Аляксандр Рыгоравіч – вы не мой прэзідэнт».

https://www.instagram.com/p/CBsLyxeHyAZ/?igshid=mqhomm2ukgsr

Падтрымала палітзняволеных і баскетбалістка Алена Леўчанка. Яна напісала ў Instagram: «Я за сумленныя выбары! Вярніце нам гэтую магчымасць!». Таксама яна посціла сторыс з выявамі брутальнага затрымання ў Ганцавічах.

Баскетбалістка Алена Леўчанка запосціла ў Instagram выяву брутальнага затрымання ў Ганцавічах

Самы паспяховы трэнер беларускіх гімнастаў Віктар Дойлідаў у інтэрв’ю Tribuna прызнаўся, што будзе галасаваць за Віктара Бабарыку.

«Мне падаецца, ён разумны і вельмі добры чалавек», – пракаментаваў трэнер.

Не толькі беларусы

Салідарнасць з беларусамі выказалі і медыйныя расейскія асобы. Бізнесовец Яўген Чычваркін, які з 2008 года жыве ў Лондане, напісаў у сваім Instagram:

«Сёння я беларус. Шчыра зычу нашым суседзям і братам пазбавіцца ад дыктатуры і вярнуць палітычны працэс у грамадства з мінімальнымі па магчымасці ахвярамі».

Блогер Ілля Варламаў выпусціў асобнае відэа на YouTube, дзе апісвае хаду прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гаворыць пра грошы Ціханоўскага, нечаканую папулярнасць Бабарыкі і ціск на палітвязняў. Разам з ім сітуацыю тлумачыць паліттэхнолаг, ураджэнец Беларусі Віталь Шкляраў. За дзень відэа набрала больш за 800 тысячаў праглядаў.

Расейскі блогер і палітык Аляксей Навальны зрабіў стрым, які красамоўна назваў «Куламеса ў Беларусі» дзе тлумачыў, што адбываецца ў Беларусі. Відэа набрала 1,2 млн праглядаў за тры дні.

Выказаў салідарнасць з затрыманымі і вядомы расейскі журналіст Віктар Шэндэровіч.

«У нас, кажуць, Саюзная дзяржава? Значыць, бязмежжа Лукашэнка – зона нашай прамой адказнасці. Не толькі Бабарыка – у турмах, пад катаваннямі, іншыя лідары апазіцыі…»

У нас, говорят, Союзное государство? Значит, беспредел Лукашенко – зона нашей прямой ответственности. Не только Бабарико – в тюрьмах, под пытками, другие лидеры оппозиции…Подпись и перепост, пожалуйста

Opublikowany przez Виктор Шендерович Piątek, 19 czerwca 2020

18, 19 і 20 чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшлі спантанныя акцыі салідарнасці з затрыманымі. Беларусы выстройваліся ў жывыя ланцугі ўздоўж праспектаў і вуліцаў сваіх гарадоў. Выступаюць тыя, хто выйшаў, за вызваленне патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі і ягонага сына, а таксама вядомага беларускага блогера Сяргея Ціханоўскага, які з’яўляецца мужам і кіраўніком ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты. 18 і 19 чэрвеня ланцугі ўтварыліся з чэргаў жадаючых паставіць подпіс за патэнцыйных кандыдатаў. Аднак міліцыя паведамляла праз мегафоны, што людзі з’яўляюцца ўдзельнікамі незаконнай акцыі. 19 чэрвеня былі жорстка разагнаныя пікеты, затрымлівалі ў тым ліку і журналістаў, інтэрнэт у некаторых мабільных правайдэраў знік.

Паводле звестак «Вясны», за выходныя было затрымана больш за 100 чалавек. Некаторыя скардзіліся на жорсткае стаўленне і нават збіццё.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў