«The Sunday Times»: Джонсан сыдзе ў адстаўку толькі тады, калі захоча каралева


Барыс Джонсан і каралева Элізабэт II.
Фота: Express Syndication/MEGA/Mega Agency

Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан не сыдзе ў адстаўку, калі Брусель адхіліць ягоныя ўмовы выхаду краіны з Еўрапейскага звязу, або калі парламент выкажа вотум недаверу ягонаму ўраду. Ён пакіне свой пост толькі ў выпадку, калі яго звольніць каралева Элізабэт II, піша «The Sunday Times» са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.

«Пакуль паліцыя не зʼявіцца каля дзвярэй Даўнінг-стрыт 10 з ордарам на арышт прэмʼер-міністра, ён не сыдзе», – сказаў выданню член Кансерватыўнай партыі.

«The Sunday Times» нагадвае, што апошні раз манарх Вялікай Брытаніі звальняў кіраўніка ўрада ў 1834 годзе.

Рэферэндум па выхадзе Брытаніі з ЕЗ адбыўся ў чэрвені 2016 года. За выхад з ЕЗ прагаласавалі 51,9 % брытанцаў. Краіна павінна была выйсці з ЕЗ сёлета 29 сакавіка, але былы прэмʼер Тэрэза Мэй не змагла правесці праз парламент узгодненыя з Бруселем умовы выхаду.

Hавiны
Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі: Барыс Джонсан незаконна прыпыніў працу парламента
2019.09.24 13:19

Джонсан абяцаў, што Вялікая Брытанія ў любым выпадку выйдзе з ЕЗ 31 кастрычніка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў