Тэрыса Мэй сыходзіць у адстаўку

Кіраўніца брытанскага ўраду паведаміла 24 траўня, што праз два тыдні сыдзе ў адстаўку. Тым самым Тэрыса Мэй адказала на заклікі ейнай Кансерватыўнай партыі вызваліць месца для новага лідара, які б паспрабаваў разабрацца з пытаннем брэкзіту.

Тэрысу Мэй абвінавацілі ў разгалошванні таямніцы перамоваў па Brexit

«Цяпер для мяне ясна, што новы прэм’ер-міністр павінен кіраваць гэтымі намаганнямі ў інтарэсах краіны. Таму сёння я абвяшчаю, што пайду ў адстаўку з пасады лідаркі Кансерватыўнай і Юніянісцкай партыі ў пятніцу, 7 чэрвеня», – сказала Мэй, перадае Reuters.

Тэрыса Мэй узначаліла брытанскі ўрад і Кансерватыўную партыю ў ліпені 2016 года неўзабаве пасля рэферэндуму пра выхад Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу. Тым не менш, за амаль тры гады свайго прэм’ерства яна так і не здолела рэалізаваць брэкзіт.

Вялікая Брытанія будзе абіраць Еўрапарламент

Пры гэтым сама Кансерватыўная партыя імкліва губляе падтрыманне ў грамадстве. Гэтак, Больш за тое, на камунальных выбарах 2 траўня кансерватары, якіх узначальвае Мэй, страцілі 1335 з 4000 мандатаў, а разам з гэтым і большасць у 45 камунах.

Пераможцам з выбарнай гонкі выйшла партыя ліберальных дэмакратаў, якая выступае за паглыбленне сувязяў з Еўразвязам, а таксама партыя «зялёных».

МГ belsat.eu

Hавiны