Тэракт побач з пірамідамі: у Каіры ўзарвалі турыстычны аўтобус


У выніку тэракту загінулі двое турыстаў з В’етнаму. 12 асобаў атрымалі раненні, паведаміла МУС Егіпта.

Паводле ведамства, «невядомыя актывавалі самаробную выбуховую прыладу на адной з трасаў непадалёк ад пірамідаў Гізы».

Выбухам у аўтобусе выбіла ўсе вокны, пашкоджаны кузаў. Мяркуючы па характары пашкоджанняў, у выбухоўку былі закладзеныя металічны элементы, якія моцна пасеклі кузаў аўтобуса. Генеральная пракуратура Егіпта распачала крымінальную справу па факце тэрарыстычнай атакі супраць замежных грамадзянаў.

ЮВ, belsat.eu

Фота – REUTERS/Amr Abdallah Dalsh

Стужка навінаў