Тэмпература паветра ў лютым сёлета на 10 градусаў перавышае кліматычную норму


19 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на поўначы краіны невялікі кароткачасовы дождж, паведамляе Белгідрамет.

Цягам дня тэмпература паветра складзе ад трох да васьмі градусаў цяпла. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты.

У Менску таксама без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай каля трох градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да шасці вышэй за нуль, вечарам чакаецца каля трох градусаў са знакам плюс.

Сіноптыкі адзначаюць, што тэмпература паветра цягам апошніх дзён на 10-13 градусаў перавышае кліматычную норму.

Паводле апошніх звестак, снежнага покрыва ў Беларусі ўжо няма.

Hавiны
Цёплая зіма нясе шмат праблемаў для сельскай і лясной гаспадарак
2020.02.18 16:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў