Тэлевядоўца Уладзімір Салаўёў заявіў, што спрабаваў паехаць служыць у Афганістан і адправіў бы сваіх дзяцей ваяваць у Сірыю.
Пра гэта ён сказаў у эфіры сваёй аўтарскай праграмы на тэлеканале «Россия 1», якая выйшла 29 лістапада.
Салаўёў назваў памылкай вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Пасля гэтага яго спыталі, ці адправіў бы ён туды свайго сына.
«Я б паслаў туды свайго сына, і я туды спрабаваў паехаць сам. І ніякай праблемы ў гэтым не бачу. І сваіх дзяцей я б і ў Сірыю адправіў », – адказаў тэлевядучы. Ён удакладніў, што адправіў бы туды дзяцей не з камерай, а з аўтаматам.
я бы послал своего сына в Сирию, но почему-то вместо этого он поехал учиться в Лондон pic.twitter.com/CDXzonBqS9
— Разбираются. Потерпите. (@Lndcalling) December 3, 2017
Раней у інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе» Салаўёў распавядаў, што яго старэйшы сын Аляксандр вучыцца ў Лондане.
КА, belsat.eu