Тэлевядоўца Кур’ян запатрабаваў ад міліцыі тлумачэння затрыманняў каля symbal.by

Былы вядоўца дзяржаўных тэлеканалаў БТ і ОНТ Дзяніс Кур’ян у сваім Instagram падтрымаў краму Symbal.by і раскрытыкаваў затрыманні людзей, якія стаялі ў чарзе да яе.

«Набыў у symbal.by байку з сімвалічным слоганам «Беларусь-край дужых». На ёй наш сімвал, зубр. З’яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Ёсць тыя, ў каго свае бачанне «краю дужых»? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на «хапун» у любым месцы без прычыны?» – напісаў вядоўца.

View this post on Instagram

Набыў у @symbalby байку з сімвалічным слоганам “Беларусь-край дужых”. На ей наш сімвал, зубр. З’яуленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Есць тыя, ў каго свае бачанне “краю дужых”? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на “хапун” у любым месцы без прычыны? Я, як і, мяркую, увесь мірны беларускі народ, чакаю ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіены, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка? Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра “зламанае люстэрка” нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць ўсіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны.

A post shared by Денис Курьян (@denis_kurjan) on

Ён, «як і ўвесь беларускі народ», запатрабаваў «ад кіраўніцтва міліцыі, якая павінна нас берагчы, тлумачэнняў: што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіёны, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка?»

«Адкажыце ў медыя, калі ласка. Зробім высновы. Але не пра «зламанае люстэрка» нейкага аўто. На відэа дзеянні АМАПа выглядаюць адвольнымі, нібыта хапаюць усіх запар. І гэта, канешне, хвалюе мірнае насельніцтва мірнай краіны», – падкрэсліў Дзяніс Кур’ян.

Каля крамы symbal.by у Менску выстраілася чарга пакупнікоў: прыехаў аўтазак, пачаліся затрыманні

Нагадаем, што 23 чэрвеня каля крамы symbal.by у Менску былі затрыманыя каля 20 чалавек, якія стаялі ў чарзе з прычыны закрыцця крамы.

МГ belsat.eu

Hавiны