Падатковая інспекцыя распачала пазапланавае правяранне тэлеканалу «Дождь», паведаміла генеральны дырэктар Наталля Сіндзеева. Яна апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook запыт, у якім Федэральная падатковая служба (ФПС) патрабуе шэраг дакументаў, у прыватнасці, справаздачы пра прыбыткі, падаткі і іншыя выдаткі, а таксама пра пазыковыя сродкі і стасункі з замежнымі арганізацыямі.
У інтэрв’ю «Медиазоне» Сіндзеева выказала здагадку, што вядзецца пра пазапланавае правяранне. Гендырэктар «Дождя» не выключыла, што правяранне звязана з асвятленнем тэлеканалам пратэстаў супраць нядопуску незалежных кандыдатаў у Масгардуму.
«Спадзяюся, што сурʼёзных падставаў турбавацца няма. Дакументы ўжо рыхтуем», – дадала яна.
27 ліпеня падчас рэпартажу з апошняй масавай акцыі супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму ў офіс «Дождя» наведалася паліцыя, каб выклікаць на допыт у Следчы камітэт галоўнага рэдактара тэлеканалу Аляксандру Перапелаву.
https://naviny.belsat.eu/news/pratesty-u-maskve-belsat-zladzits-strym-z-aktsyi-3-zhniunya-a-13-30/
СК belsat.eu