Міністр абароны Амір Хатамі заявіў, што Іран адпомсціць ЗША за забойства кіраўніка спецназу «Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Касэма Сулеймані, які загінуў у выніку авіяўдару ў Багдадзе. Пра гэта паведамляе Reuters.
«За несправядлівае забойства Сулеймані мы рашуча адпомсцім… Мы адпомсцім усім, хто ўдзельнічае ў ягоным забойстве», – сказаў Хатамі.
Міністр замежных справаў Джавад Зарыф у сваім «Тўітэры» назваў забойства генерала Сулеймані актам міжнароднага тэрарызму з боку ЗША. Паводле міністра, Сулеймані найбольш эфектыўна змагаўся з «Аль-Каідай» і «Ісламскай дзяржавай» і ягоная смерць прывядзе да эскалацыі канфлікту ў рэгіёне. Зарыф адзначыў, што ЗША нясуць усю адказнасць за наступства сваёй авантуры.
The US' act of international terrorism, targeting & assassinating General Soleimani—THE most effective force fighting Daesh (ISIS), Al Nusrah, Al Qaeda et al—is extremely dangerous & a foolish escalation.
The US bears responsibility for all consequences of its rogue adventurism.
— Javad Zarif (@JZarif) January 3, 2020
ІІ belsat.eu