Тавары з Азіі выцясняюць беларускае ў Беларусі


Азіяцкія крамы з таннымі таварамі сталі «сапраўднай праблемай» для беларускіх прадпрыемстваў легпрама, заявіў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці Міхаіл Касцян. Паводле яго словаў, беларускаму тавару складана канкураваць з такой прадукцыяй праз нізкая кошты.

Пра гэта паведамляе сайт федэрацыя прафсаюзаў.

“Вытворцы з краінаў Паўднёва-Усходняй Азіі апанавалі наш рынак таварамі неналежнай якасці і па коштах значна ніжэй, чым наш айчынны прадукт. Гэта цягне зніжэнне попыту на тавары беларускай лёгкай прамысловасці, што, у сваю чаргу, негатыўна адбіваецца і на ўзроўні заработнай платы работнікаў галіны”, – адзначыў Міхаіл Касцян.

З іншых праблем у легпрама – вымушаныя прастоі прадпрыемстваў.

«Але варта адзначыць тэндэнцыю да зніжэння колькасці работнікаў, якія знаходзяцца ў адпачынку без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы. За 10 месяцаў 2018 года іх колькасць скарацілася амаль у 2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 году – з 4294 да 2623», – адзначыў Міхаіл Касцян.

Паводле яго словаў, за апошнія 5 гадоў колькасць асобаў, якія працуюць у галіне зменшылася больш чым на 15 %. Сярэдняя колькасць работнікаў на студзень – жнівень 2018 году складала 47 513, на аналагічны перыяд 2017-га – 48 752.

Прафсаюзны лідар адзначыў, што асноўнымі прычынамі недахопу кадраў з’яўляюцца непрэстыжнасць прафесіяў легпраму, нежаданне моладзі атрымліваць рабочую спецыяльнасць, нізкі ўзровень заработнай платы. За 11 месяцаў мінулага года сярэдняя намінальная заработная плата ў галіне склала 693 рублі.

Фотарэпартаж
Пра густы не спрачаюцца. Як у Берасці распрадавалі тавары «Беллёгпраму»
2018.04.28 18:56

СК, belsat.eu

Стужка навінаў