Танкі ў Менску. Вайсковая тэхніка прайшла па цэнтры гораду

Тэхніка стартавала ад Уручча і праехала па цэнтральных вуліцах да месца правядзення параду да Дня Незалежнасці.

Днём у Менску вайсковая тэхніка праехала па цэнтры гораду да месца правядзення параду. На скрыжаванні праспекту Машэрава і вуліцы Даўмана тэхніка будзе чакаць старту параду. Потым яна праедзе каля стэлы, паверне на праспект Пераможцаў і вернецца праз вуліцу Арлоўскую, плошчу Бангалор, вуліцу Сурганава, праспект Незалежнасці.

Парад вайсковай тэхнікі пачнецца сёння, 3 ліпеня, а 21:00. «Белсат» зладзіць адмысловы стрым з параду.

Hавiны