Танкі, БМП і 500 амерыканскіх жаўнераў за 15 км ад мяжы з Беларуссю


Больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе, што за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы.

Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года, паведамляе Мінабароны Літвы.

Вайскоўцы прывезлі з сабой 30 танкаў «Abrams», 25 БМП «Bradley», 70 колавых транспартных сродкаў.

Гэта не першы прыезд амерыканскіх вайскоўцаў у Літву. У кожнай з краін Балтыі пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе і да восені 2017 года было размешчана па роце амерыканскіх вайскоўцаў. Потым іх адвялі, бо ў Літве, Латвіі ды Эстоніі былі размешчаныя міжнародныя батальёны NATO.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў