«Талібан» заявіў, што збіў амерыканскі самалёт у Афганістане


Рух «Талібан» абвесціў, што збіў самалёт з амерыканскімі вайскоўцамі ў цэнтральным Афганістане, падае «Reuters».

Згодна з заяваю «Талібану», самалёт перавозіў амерыканскіх вайскоўцаў, у тым ліку высокапастаўленых афіцэраў. Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі.

Амерыканскія афіцыйныя асобы на ўмовах ананімнасці распавялі журналістам, што пакуль няма ніякіх доказаў таго, што самалёт збілі сілы праціўніка. Адзін з чыноўнікаў распавёў, што на борце было менш за 10 чалавек.

Раней прадстаўнікі адміністрацыі правінцыі Газні паведамілі, што знішчаны самалёт быў пасажырскім бортам афганскай авіякампаніі «Ariana Airlines». Аднак прадстаўнікі авіякампаніі заявілі, што ўсе яе сённяшнія рэйсы, прыбылі ў пункты прызначэння.

ДД belsat.eu

 

Стужка навінаў