Сёння – Міжнародны дзень тэатру


Міжнародны дзень тэатру адзначаецца 27 сакавіка з 1961 года і лічыцца прафесійным святам усіх тэатральных працаўнікоў.

Першы прафесійны тэатр у Беларусі з’явіўся ў пачатку XX стагоддзя – Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. У 1917 годзе было створана Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, а ў 1920 г. – Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы).

На дадзены момант у Беларусі дзейнічае 28 дзяржаўных тэатраў, ёсць і прыватныя. Беларускі Свабодны тэатр мае сусветную вядомасць, ягоны спектакль «Burning Doors» газета «The New York Times» прызнала адной з трох найбуйнейшых тэатральных падзеяў 2017 года.

Аб’ектыў
На Міжнародным моладзевым тэатральным форуме аб’ядналіся ўкраінскі рэжысёр і беларускія акторы
2019.03.26 21:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў