За дзесяць месяцаў існавання гета ў ім былі забітыя тысячы чалавек.
Перад вайной габрэі складалі 70 % насельніцтва Ганцавічаў. Мястэчка было заснаванае напрыканцы 19 стагоддзя – праз яго праходзіла чыгунка Баранавічы – Лунінец.
Нямецкия войскі занялі мястэчка ў чэрвені 1941-га. Акупацыя цягнулася тры гады – да ліпеня 1944 года.
Ужо на пачатку акупацыі немцы знішчылі практычна ўсё габрэйскае насельніцтва не толькі мястэчка, але і бліжэйшых вёсак. У Ганцавічы прывезлі на смерць больш за 6 тысячаў чалавек з суседніх раёнаў – Клецкага, Целяханскага, Чырвонаслабодскага і іншых.
30 чэрвеня – 1 ліпеня 1941 гады ў Ганцавічах падчас «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) былі забітыя 16 габрэяў, 15 жніўня – яшчэ 350 габрэяў.[/vc_column_text]
14 жніўня 1942 года больш за 300 чалавек уцяклі з гета, усе іншыя былі расстраляныя немцамі.
ДД, belsat.eu