Сёлета ў Менску ўпершыню не будзе выпускных вечароў

Атэстаты выпускнікам сталічных навучальных устаноў уручаць 10 чэрвеня, аднак увечары ніякіх мерапрыемстваў не адбудзецца, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Такое рашэнне ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй агучылі ў камітэце па адукацыі Менгарвыканкаму.

Ўручэнне дакумента павінна адбыцца на працягу дня: канкрэтны час вызначае школа. Пры гэтым ніякіх вячэрніх урачыстых мерапрыемстваў не плануецца.

Сёлета сталічныя школы заканчваюць больш 9600 адзінаццацікласнікаў.

Раней стала вядома, што ўступная кампанія перанесеная сёлета на 2 тыдні.

У Беларусі скарэктуюць тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ

КА belsat.eu

Hавiны