Сын кіраўніка МЗС Беларусі: Пельмені – гэта найлепшае, што вынайшла чалавецтва!


Жонка Уладзіміра Макея, кіраўніка беларускага Міністэрства замежных справаў Вера Палякова-Макей разам з сынам Арцёмам узяла ўдзел у дэгустацыі пельменяў аднаго з менскіх вытворцаў. Рэкламны артыкул, прысвечаны гэтай падзеі, апублікавала «Камсамольская праўда».

«Пельмені – гэта найлепшае, што вынайшла чалавецтва. Я гатовы іх ёсці штодня! Аптымальная порцыя – 20 штук», – цытуе выданне сына Уладзіміра Макея.

«Калі Арцёму спадабаліся – гэта ідэальныя пельмені», – дадала Вера Палякова-Макей.

У лютым 2019 года Вера Палякова-Макей распачала працу ў якасці вядоўцы на тэлеканале ОНТ. У 2016 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яе ордэнам Францыска Скарыны. Жонка Уладзіміра Макея – прафесійная акторка. Яна здымалася ў фільмах «Ой, ма-моч-ки», «Подставная утка», «Работа над ошибками» ды іншых.

Вера Палякова – другая жонка Уладзіміра Макея. У іх двое дзяцей: Арцём і Дзіма. Ад першага шлюбу ў кіраўніка МЗС Беларусі ёсць яшчэ адзін сын – Віталь.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў