Эрнэста Гевара (на фота), сын кубінскага рэвалюцыянера Эрнэста Чэ Гевары прыляцеў у беларускую сталіцу на мотафестываль «H.O.G. Rally Minsk 2018».
Кубінец прыляцеў без свайго матацыкла, хоць у ягонай калекцыі ажно 14 матацыклаў. На выданым арганізатарамі фэсту байку Гевара праехаў ад Кургана Славы да Палацу спорту.
У сёлетнім мотафэсце (праходзіць у Менску ўжо трэці раз) таксама браў удзел Ігар Шуневіч, міністр унутраных справаў і Віктар Лукашэнка, сын кіраўніка Беларусі.
ЮВ, belsat.eu