Symbal.by будзе шыць бясплатныя маскі. Будуць і з БЧБ


Заснавальнік і кіраўнік Symbal.by Павел Белавус паведаміў у сваім Facebook, што крама пачынае пашыў бясплатных масак.



Паводле кіраўніка Symbal.by, пашыў масак – «амаль адзіны варыянт, як нам захаваць і калектыў, і працоўныя месцы, і зрабіць карысную справу для беларусаў».

«Мы, кампанія symbal.by, спыняем працу ўласнага швейнага цэха ў звычайным фармаце і перанакіроўваем дзейнасць нашых швачак і ўсёй каманды на вытворчасць масак для шматразовага выкарыстання і іх бясплатны распаўсюд для тэрміновых патрэбаў», – напісаў Белавус. Кіраўнік крамы паабяцаў, што будуць і маскі з бел-чырвона-белым сцягам.

2 красавіка Міністэрства аховы здароўя апублікавала абноўленыя звесткі па колькасці інфікаваных SARS-CoV-2 у Беларусі. Па стане на 17:00 у Беларусі было 304 асобы інфікаваныя каронавірусам (4 з іх памерлі).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў