Сяржант-кантрактнік, што служыў у Старадарожскай частцы, памёр пасля атрымання цяжкай траўмы


Сяржант кантрактнай службы, які служыў у частцы ў Старых Дарогах, памёр пасля атрыманых траўмаў, паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны.

Міністэрства абароны выказала спачуванні родным і блізкім сяржанта Грыцкевіча Д, які праходзіў службу па кантракце ў адной з вайсковых частак у Старых Дарогах, у сувязі з яго смерцю.

Сяржант-кантрактнік атрымаў цяжкую траўму падчас спробы заскочыць у кабіну гусенічнага цягача, які рухаўся. Інцыдэнт адбыўся 10 студзеня. Вайскоўца даставілі ў шпіталь, але выратаваць яго медыкі не змаглі.

Сяржант служыў у частцы ў Старых Дарогах з 2018 года.

Мінабароны адзначае, што акажа ўсебаковую дапамогу і падтрыманне сям’і вайскоўца.

Hавiны
Родныя салдата, які загінуў у войску, не вераць, што той скончыў жыццё самагубствам
2019.11.23 17:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў