Сярэдні заробак у ІТ – большы за Br 4000


Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені склаў Br 1080,5. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У параўнанні з траўнем сярэдні заробак вырас на Br 8,9, з чэрвенем мінулага года – на Br 126,8.

Больш за ўсё ў чэрвені зараблялі ў Менску – Br 1498,7, а менш за ўсё ў Магілёўскай вобласці – Br 903,6.

Hавiны
Лукашэнка думае, ці трэба для ПВТ асобнае міністэрства
2019.04.12 14:12

Найбольшыя сярэднія заробкі ў чэрвені былі ў сферы інфармацыйнага абслугоўвання (Br 4006,7), пасажырскага паветранага транспарту (Br 3337,1) і дапаможнай дзейнасці ў сферы фінансавых паслугаў і страхавання (Br 2834).

А вось менш за ўсё ў мінулы месяц атрымалі працаўнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (Br 593,8), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых установаў культуры (Br 605) і тыя, хто даглядае людзей у спецыялізаваных установах і надае сацыяльныя паслугі (Br 609,8).

Аб’ектыў
Дзве траціны беларусаў не зарабляюць прэзідэнцкія «па пяцьсот»
2019.07.16 22:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў