Сярэдні заробак у Беларусі ізноў зменшыўся


Намінальны налічаны сярэдні заробак працаўнікоў у Беларусі па стане на лістапад склаў 1113,1 рублёў, паведамляе Белстат. У параўнанні з мінулым месяцам сярэдні заробак зменшыўся на 10 рублёў.

У кастрычніку намінальны налічаны сярэдні заробак складаў 1123,4 рублёў.

 

Loading...

Loading…

Намінальна налічаны заробак адрозніваецца ад намінальнага выплачанага тым, што ў першым уключаныя сумы падаткаў да выплаты. Таму налічаны намінальны заробак заўсёды большы, чым сума, якую атрымліваюць працаўнікі.

Пры гэтым налічаны і выплачаны намінальны заробак адрозніваюцца ад рэальнага сярэдняга заробку.

СК belsat.eu

Стужка навінаў