Сянцова і маракоў пакуль не вызвалілі. Але ў Кіеве сеў вайсковы самалёт


У аэрапорце Кіева сеў ваенны самалёт, у якім тэарэтычна маглі знаходзіцца зняволеныя ў Расеі ўкраінскія палітвязні і маракі.

Разам з тым, як паведаміла дарадца камандуючага ВМС Украіны Вікторыя Хрысценка, дакладна пакуль невядома, ці знаходзяцца на гэтым самалёце людзі.

У офісе прэзідэнта Украіны заявілі, што працэс узаемнага вызвалення затрыманых працягваецца.

«Інфармацыя пра завяршэнне не адпавядае рэчаіснасці. Мы не ўпершыню сустракаем інфармацыйны хаос, выкліканы спасылкамі на непацверджаную інфармацыю і шматлікія «крыніцы»», – адзначылі ў ведамстве.

У офісе Уладзіміра Зяленскага паабяцалі пасля завяршэння ўзаемнага вызвалення паведаміць пра гэта па афіцыйных каналах.

Тэлеграм-канал «Легитимный» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што абмен ідзе часткамі і малымі групамі. Першы крок робіць Расея са свайго боку.

«Таму садзяцца некалькі самалётаў, а не адзін. За расейцамі павінен прыляцець адзін з бартоў №1», – гаворыцца ў паведамленні.

Першай пра тое, што ў ноч на 30 жніўня Расея вызваліла ўкраінскіх маракоў, а таксама Алега Сянцова, Мікалая Карпюка, Уладзіміра Балуха, Паўла Грыба, напісала супрацоўніца Вярхоўнай Рады Ганна Ісламава. Гэтую інфармацыю перапосціў у Facebook новы генпракурор Украіны Руслан Рабашапка. Але затым гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Hавiны
Вызваленне затрыманых у Расеі ўкраінцаў: працэс пайшоў?
2019.08.30 08:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў