Сямʼя Закаран, якую напярэдадні абвясціў у вышук Пошукава-выратавальны атрад «Анёл», знайшлася.
Пра гэта «Анёл» паведаміў у сеціве. Падрабязнасцяў пакуль няма. Заява пра тое, што згубіліся пяць чалавек, была пададзеная ў міліцыю 20 жніўня.[/vc_column_text]
Зніклымі лічыліся Закаран Хачатур Давідавіч (1971 года нараджэння), Закаран Наталля Уладзіміраўна (1979), Закаран Юрый (2014), Закаран Тыгран (2007), Закаран Элеанора (2005).
МЯ, паводле БелаПАН