26 кастрычніка на з’ездзе Беларускага ПЭН-цэнтру абралі старшыню пісьменніцкай арганізацыі. Удзельнікі з’езду адзінагалосна абралі нобэлеўскую лаўрэатку па літаратуры Святлану Алексіевіч.
Першай намесніцай старшыні арганізацыі стала Таццяна Нядбай. Другі намеснік – Андрэй Хадановiч.
Таксама з’езд ПЭН-цэнтру аднавіў сяброўства Сяргея Шапрана, Сямёна Букчына і Паўла Севярынца, якія былі выключаныя, бо не плацілі ўнёскі.
Раней сустаршыня БХД і пісьменнік Павел Севярынец запатрабаваў выдаліць з беларускага ПЭН-цэнтру «групоўку марксісцкіх камісараў». Паводле яго, група левых у Радзе арганізацыі прапагандуе ЛГБТ і пераследуе хрысціянаў, займаючыся «культурным марксізмам».
ЮВ belsat.eu