Святлана Завадская пра споведзь удзельніка «эскадронаў смерці»: Кожная жылка трасецца


«Deutche Welle» паразмаўляла з Юрыем Гараўскім, які сцвярджае, што 20 гадоў таму як баец СОБРу ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Лукашэнкі.

Жонка бясследна зніклага 7 ліпеня 2000 года Змітра Завадскага пракаментавала belsat.eu сведчанні мужчыны.

На думку Святланы Завадскай, мужчына можа гаварыць праўду.

«Я веру, што ён можа гаварыць праўду. Тое, што апісвае гэты чалавек, ведаем і мы. Шмат падрабязнасцяў. Таму альбо ён вельмі добра валодае інфармацыяй, альбо гэта праўда».

Абноўлена
«За забойства Ганчара атрымалі па 1000 долараў». «DW» паказала споведзь удзельніка «эскадронаў смерці»
2019.12.16 15:46

Аднак жанчына не верыць у словы, што ён бы мог паказаць месцы, дзе цяпер целы загінулых.

«Я не вельмі разумею, як тэхнічна ён зможа паказаць месцы захавання. Ён недзе там і наўрад ці сюды прыедзе. Калі ён абвінавачвае ўлады, яму не дазволяць гэтага зрабіць. Але я зразумела, што ён нічога не ведае пра Дзіму. Я не ўпершыню з падобнай інфармацыяй маю дачыненне. Яшчэ ў 2010-м з намі звязвалася асоба, якая гаварыла, што ёсць дакументы, што можа паказаць месцы захавання, але на гэтым скончылася».

Святлана не выключае, што ўлады Беларусі маглі даўно пазбавіцца целаў.

«Яшчэ калі Павел Шарамет быў жывы, ён гаварыў, што ёсць інфармацыя, што ад целаў пазбавіліся яшчэ ў 2000 годзе, калі звольнілі кіраўніка КДБ Уладзіміра Мацкевіча. Кожная жылка трасецца, мы столькі гадоў чакаем і спадзяёмся. Адначасова разумеем, што гэта немагчыма».

Днём 7 ліпеня 2000 года, па дарозе ад свайго дому ў Менску ў аэрапорт журналіст Дзмітрый Завадскі быў захоплены групай узброеных людзей у колькасці 5-6 чалавек, сярод якіх былі дзейны баец спецпадраздзялення для барацьбы з тэрарызмам «Алмаз» МУС Рэспублікі Беларусь Максім Маліка і былы афіцэр гэтага ж падраздзялення Валерый Ігнатовіч. Трупы Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага дагэтуль не знойдзеныя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў