Святлана Ціханоўская падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам на прэзідэнцтва


Аб гэтым яна паведаміла парталу TUT.by.

Святлана Ціханоўская 30 чэрвеня падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам на прэзідэнцтва. Апроч яе дакументы падалі Валерый Цапкала, штаб Віктара Бабарыкі, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачэнь і Андрэй Дзмітрыеў. Усе яны, апроч Валерыя Цапкалы, паводле звестак ЦВК, набралі неабходныя 100 тысячаў подпісаў.

Святлана Ціханоўская. Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Напрыклад, ЦВК адобрыў каля 104 тысячаў подпісаў, якія былі сабраныя ў падтрыманне Ціханоўскай. Ужо 14 ліпеня стане вядома, ці зарэгістравалі Святлану Ціханоўскую як кандыдатку на прэзідэнцтва.

Сёлета прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Муж Святланы Ціханоўскай, блогер Сяргей Ціханоўскі, які раней заяўляў аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях, зараз знаходзіцца ў СІЗА №1 і абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама перашкодзе працы ЦВК.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў