Святлана Ціханоўская адмовілася ад правядзення пікетаў у Менску і абласных цэнтрах


У інтэрнэце з’явіўся відэазварот патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай да сваёй ініцыятыўнай групы, у якім яна заклікала 12-14 чэрвеня не праводзіць пікеты ў сваю падтрымку ў Менску і абласных цэнтрах.

«Я хачу афіцыйна звярнуцца да каардынатараў і чальцоў сваёй ініцыятыўнай групы. У сувязі з тым, што праходзяць затрыманні, вас караюць соднямі, затрыманнямі, праходзяць правакацыйныя дзеянні на пікетах па збору подпісаў у маю падтрымку. Я звяртаюся да вас, калі ласка, у бліжэйшыя дні (у пятніцу, суботу і нядзелю) не праводзіць пікеты ў горадзе Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. У гэтыя дні я баюся рознага кшталту правакацыяў у адносінах. Паверце, ніводны сабраны подпіс не варты таго, каб цярпелі вы і вашыя семʼі», – кажа яна.

Ціханоўская дадала, што збор подпісаў будзе праходзіць у рэгіёнах. «дзе не такая вялікая колькасць людзей». «Мы падамо столькі подпісаў, колькі сабралі», – адзначыла яна.

«Яшчэ раз паўтару, у пятніцу, суботу і нядзелю мы не праводзім пікеты па збору подпісаў у маю падтрымку ў Менску і абласных гарадах Беларусі», – кажа на заканчэнне яна.

Hавiны
«Я хачу зноў стаць проста жонкай і мамай». Вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай
2020.06.09 08:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў