Святар ахрысціў у TikTok маленькага Ёду з «Зорных войнаў»


Епіскапальны святар з амерыканскага Тэхасу здзівіў сваіх падпісчыкаў незвычайным абрадам хросту ў моладзевай сацыяльнай сетцы TikTok.

Нетрадыцыйным абрад зрабіла фігура таго, каго хрысціў Дэйвід Пітэрс – дзіцячай цацкі майстра Ёды з кінасагі «Зорныя войны».

«Я раблю гэта ў TikTok, каб данесці несмяротныя ісціны нашай веры да новага пакалення. Сацыяльныя сеткі – гэта новыя гарадскія плошчы, і, на мой погляд, менавіта там месца царквы», – заявіў Пітэрс у інтэрв’ю The Daily Dot.

Епіскапальная царква належыць да Англіканскай супольнасці і паходзіць ад Царквы Англіі, якая аддзялілася ад каталіцтва ў 1534 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў