«Свежы вецер» заклікае выйсці 7 снежня на акцыю супраць Саюзнай дзяржавы


«Наша мэта – сродкамі негвалтоўнага супраціву давесці, што беларусы не прымаюць таемных дамоўленасцяў паміж уладамі Беларусі і Расеі, і ня згодныя на тое, каб лёс краіны вырашаўся без іх удзелу», – тлумачаць у Facebook’у ініцыятары акцыі.

7 снежня а 11:30 арганізатары кампаніі «Свежы вецер» заклікаюць выстраіцца ў жывы ланцуг уздоўж праспекту ад Дзяржаўнага Цырку да Галоўнага Паштамту ў Менску.

Нагадаем, што 7 на Кастрычніцкай плошчы таксама мае адбыцца акцыя пратэсту супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

29 лістапада амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб стварэнні агульнага ўраду і парламента.

Дамова 1999 года аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расеяй прадугледжвае наяўнасць агульнага парламенту, ураду і суду.

Падпісанне новага пакету дакументаў аб інтэграцыі Беларусі і Расеі запланавана на 8 снежня, калі Дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы споўніцца 20 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў